У Чэрвені можна запісацца на вакцынацыю супраць COVID-19

Актуальное Здоровье Общество

Як паведаміла газеце “Раённы веснік” галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Свядыш, у Чэрвень паступіла 240 доз вакцыны Гам-КАВІД-Вак «Спадарожнік-V». Прышчэпкі ўжо зрабілі медыкі і прадстаўнікі іншых груп рызыкі.

Праведзеныя клінічныя даследаванні дазволілі зрабіць выснову, што вакцына Гам-КАВІД-Вак «Спадарожнік V» валодае спрыяльным профілем бяспекі, непрадбачаных сур’ёзных непажаданых з’яў не выяўлена.

Вакцынацыя праводзіцца ў два этапы, другі кампанент вакцыны ўводзіцца праз 3 тыдні пасля першага. Прышчапіцца могуць людзі, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў, пасля агляду ўрача.

Папярэдне запісацца на вакцынацыю можна ў Чэрвеньскай раённай бальніцы па тэлефоне 5-22-50 з 10.00 да 15.00 штодня (акрамя суботы і нядзелі) ці на сайце бальніцы ў раздзеле «Заяўка на вакцынацыю COVID-19».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *