Трэці палёт чэрвеньца Алега Навіцкага: экзамены здадзены на “выдатна” (фота, відэа)

Актуальное Общество

Асноўны і дублюючы экіпажы працяглай касмічнай экспедыцыі МКС-65 завяршылі экзаменацыйныя комплексныя трэніроўкі, падчас якіх ацэньвалася іх гатоўнасць да выканання праграмы палёту.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў gctc.ru, трэніроўкі былі падзеленыя на два этапы: у першы дзень адзін экіпаж дэманстраваў навыкі кіравання караблём “Саюз”, другі выконваў заданні на трэнажоры расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі. На другі дзень яны мяняліся месцамі.

Падчас трэніровачнага “палёту” на караблі “Саюз”, асноўны экіпаж МКС-65 у складзе камандзіра Алега Навіцкага, бортінжынераў Пятра Дуброва і Марка Вандэ Хая вырашаў няштатныя сітуацыі, змадэляваныя інструктарамі ЦПК. Сярод іх былі адмова аўтаматыкі сістэмы тэрмарэгулявання, адмова сістэмы збліжэння на адлегласці 20 метраў і пераход на ручное прычальванне, адмова сістэмы стыкоўкі і адмова вентылятара скафандра бортінжынера пры падрыхтоўкі да расстыкоўкі, а таксама — адмова сілкавання ў трох каналах прыбора сістэмы кіравання спускам.

На другі дзень, падчас працы на расійскім сегменце МКС, Алегу Навіцкаму, Пятру Дуброву і Марку Ванэ Хаю давялося, у прыватнасці, вырашаць праблему знікнення сувязі з амерыканскім сегментам станцыі і “тушыць пажар” у модулі МІМ-2.

Абодва экзамены экіпаж здаў на “выдатна”.

Таксама інтэрнэт-сайт gctc.ru інфармуе аб тым, што сёння адбудзецца пасяджэнне Міжведамаснай камісіі па ацэнцы гатоўнасці экіпажаў да касмічнага палёту, а таксама пройдзе анлайн-відэаканферэнцыя з удзелам асноўнага і дублюючага экіпажаў МКС-65.

Старт транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС-18» з экіпажам МКС-65 запланаваны на 9 красавіка з касмадрома “Байканур”. Чакаецца, што працягласць палёту складзе 191 суткі.

Фота і відэа з інтэрнэт-сайта gctc.ru  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *