Трэці палёт Алега Навіцкага: да старту – менш за месяц

Актуальное Общество

Як паведамляе інтэрнэт-сайт “Раскосмасу”, запуск транспартнага пілатуемага карабля “Саюз МС-18”, камандзірам якога прызначаны ўраджэнец Чэрвеня Алег Навіцкі, запланаваны на 9 красавіка гэтага года з касмадрома “Байканур”.

Разам з нашым земляком у асноўны экіпаж працяглай касмічнай экспедыцыі МКС-65 увайшлі касманаўт «Раскосмасу» Пётр Дуброў і астранаўт NASA Марк Вандэ Хай.

Дзяржкамісія прыняла рашэнне аб палёце і далейшай стыкоўцы карабля з расійскім сегментам Міжнароднай касмічнай станцыі па “звышкароткай” (двухвітковай) схеме. Зараз спецыялісты «Раскосмасу» праводзяць адпаведныя рэгламентныя работы па падрыхтоўцы экіпажа і карабля да палёту.

Фота з інтэрнэт-сайта «Раскосмасу»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *