Першыя выпадкі загарання сухой травы зарэгістраваныя на Чэрвеньшчыне

Актуальное Безопасность Общество

Толькі ў мінулыя выхадныя ратавальнікі тройчы выязджалі на тушэнне травы: яна гарэла на палетках ля вёсак Дубаўручча, Ялча і гарадскога пасёлка Смілавічы. А ўсяго сёлета ў раёне зарэгістравана ўжо 8 травяных пажараў агульнай плошчай каля 0,2 гектара.

Як распавёў “Раённаму весніку” інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Бажко, вінаватых у выпальванні сухой травы выявіць не ўдалося.

– Наробяць шкоды і ўцякаюць, – кажа ён. – Між тым, за падпал сухой расліннасці прадугледжаны штраф – ад 10 да 30 базавых велічынь.

Таксама Кірыл Бажко нагадаў, што трэба выконваць элементарныя правілы пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках ці паблізу іх: прытрымлівацца належнай адлегласці ад вогнішча да пабудоў, заўсёды трымаць пад рукой самыя простыя сродкі для тушэння пажару – вядро з вадою і рыдлёўку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *