Пасадзі сваё дрэва: Чэрвеньшчына далучыцца да акцыі “Тыдзень лесу”

Актуальное Общество

Традыцыйная, чатырнаццатая па ліку рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу” пройдзе ў нашай краіне з 3 да 10 красавіка і сёлета будзе прымеркаваная да Года народнага адзінства. Яе арганізатар – Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміла “Раённаму весніку” намеснік кіраўніка Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, удзел у акцыі, мэта якой — засяродзіць увагу грамадскасці на неабходнасці беражлівага стаўлення да лесу, можа ўзяць кожны ахвотны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас або бліжэйшае лясніцтва. Там валанцёраў забяспечаць пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром. Месцы для пасадкі лесу на тэрыторыі лясгаса будуць вызначаныя бліжэйшым часам.

Адметна, што толькі летась на Чэрвеньшчыне падчас акцыі “Тыдзень лесу”, у якой узялі ўдзел амаль 350 чалавек, высадзілі больш за 270 тысяч саджанцаў і сеянцаў лясных культур. Новы лес быў створаны на 47 гектарах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *