Юныя валейбалісты Чэрвеньскага раёна выйшлі ў фінал абласных спаборніцтваў

Актуальное Спорт

У гарадскім пасёлку Смілавічы адбыўся занальны турнір абласных спаборніцтваў па месцы жыхарства сярод валейбалістаў і валейбалістак 2005-2007 гадоў нараджэння. Гульні праходзілі ў спартыўнай зале сярэдняй школы №2.

Каманды юнакоў і дзяўчат Чэрвеньскага раёна з аднолькавым лікам па партыях 2:0 узялі верх над сапернікамі з Лагойшчыны. У матчах з равеснікамі, якія прадстаўлялі Дзяржынскі і Мінскі раёны, нашым камандам залічаны тэхнічныя перамогі.

Такім чынам, нашы спартсмены выйшлі ў фінал спаборніцтваў. Час і месца яго правядзення стануць вядомымі пазней.

За каманду юнакоў Чэрвеньскага раёна гулялі вучні першай смілавіцкай школы Арцём Русак, Аляксей Калугін, Аляксей Ляшкевіч, Сяргей Ламан, Ягор Спірыдовіч, Захар Цісецкі, Аляксей Шатэрнік і вучань СШ №4 Чэрвеня Максім Бразгоўка, за каманду дзяўчат – школьніцы з СШ №1 Смілавічаў Яўгенія Пацалуева, Яна Навіцкая, Валерыя Свірыд, Віялета Грыневіч, Віялета Бурак, Алёна Бусел, а таксама Сняжана Цярэшчанка, Аліна Клындзюк і Лізавета Сяцко з чацвёртай чэрвеньскай школы.

Рыхтавалі нашы каманды да спаборніцтваў настаўнікі фізічнай культуры і здароўя  Павел Ярашэвіч (СШ №1 г.п.Смілавічы) і Андрэй Марозаў (СШ №4 г.Чэрвеня).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *