Гуканне вясны: выхванцы дзіцячага сада №2 г.п. Смілавічы паклікалі вясну

Актуальное Образование Общество

Пасля доўгай халоднай зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыгажуню-вясну з яе ласкавым цёплым сонейкам і птушынымі спевамі. А каб яна хутчэй да нас завітала, выхаванцы яслей-саду №2 г.п. Смілавічы паклікалі яе на свяце “Гуканне вясны”.

Разам з дзецьмі набліжалі вясну лялькі тэатра Батлейкі: Ясь і Яніна. Яны загадвалі выхаванцам загадкі пра птушак, якія жывуць на Беларусі, пра з’явы прыроды, поры года. Па гукавой фанаграме дзеці адгадвалі, якая птушка спявае.

Ясь і Яніна прапанавалі дзецям пагуляць у гульню-карагод “Бусел”. Выхаванцы праспявалі песні-вяснянкі “Жавароначкі, прыляціце!”, “Прыляцелі птушкі”, “Сонейка-сонца”.

Вяселымі заклічкамі “Гуууу, вясна-Лёля, прыйдзі” дзеці паклікалі дя сябе прыгажуню-Вясну, праспявалі ёй песню “Як вясна прыйшла”, сыгралі на музычных інструментах кампазіцыю па матывах беларускіх народных песень і надзелі ёй вясновы вянок.

Вясна-красна пакружылася з дзецьмі ў карагодзе, пагуляла ў вясёлыя гульні і напрыканцы пачаставала дзяцей смачным печывам у выглядзе птушак-шчабятушак. Дзеці падзякавалі Вясну за добрыя прывітанні і запрасілі застацца.

 

Людміла Корзун выхавацель

яслей-саду №2 г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *