Будзь у бяспецы: Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на Чэрвеньшчыне мерапрыемствы рэспубліканскай прафілактычнай акцыі

Актуальное Безопасность

“Будзь у бяспецы!” — мерапрыемствы рэспубліканскай прафілактычнай акцыі пад такой назвай праводзіць з 19 да 24 сакавіка на тэрыторыі Чэрвеньшчыны Дзяржаўтаінспекцыя.

Іх мэта – папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў,  веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту, а таксама папулярызаваць выкарыстанне флікераў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Як паведамілі “Раённаму весніку” ў ДАІ Чэрвеньскага РАУС,  падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі разам з добраахвотнымі дружыннікамі і прадстаўнікамі іншых грамадскіх фарміраванняў ладзяць кантроль за выкананнем Правілаў дарожнага руху пешаходамі паблізу прыпынкаў грамадскага транспарту, нерэгулюемых пешаходных пераходаў, пешаходных зон ля аб’ектаў гандлю. Таксама пад асаблівай увагай – вуліцы населеных пунктаў і ўчасткі аўтамабільных дарог, дзе існуе павышаная рызыка наездаў на пешаходаў, асабліва ў “гадзіны пік” і цёмны час сутак.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць паведамляць у міліцыю па тэлефону 102 пра знаходжанне паблізу праезнай часткі нецвярозых пешаходаў, якія відавочна прадстаўляюць небяспеку для дарожнага руху.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *