Ансамбль «Шасціснопскія сваякі» Чэрвеньскага раёна адзначыў 10-гадовы юбілей

Актуальное Год малой радзімы Культура

10-гадовы юбілей творчай дзейнасці адзначыў ансамбль народнай песні «Шасціснопскія сваякі» у мінулую суботу. На адным дыханні, лёгка, з уздымам арганізавалі і правялі разам з землякамі, суседзямі, калегамі ўдзельнікі гэтага самабытнага калектыву свой юбілейны дзень нараджэння.

Загадчык Дома культуры Вольга Манюшка і мастацкі кіраўнік Аксана Маціюнас разам з аднадумцамі зладзілі цудоўнае свята песні.Невялікая зала сельскага дома культуры была запоўнена гледачамі – даўнімі прыхільнікамі творчасці калектыва. Нават з Дукоршчыны дзве жанчыны прыехалі на таксі спецыяльна на канцэрт любімых выканаўцаў. А аднавяскоўцы завіталі на канцэрт разам з унукамі, якім таксама падабаюцца песні “Сваякоў”.

Павіншаваць адметны калектыў аднадумцаў і натхнёных людзей прыехалі з добрымі словамі і падарункамі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, дырэктар раённага цэнтра культуры і адпачынку Алена Гоман і калегі па творчасці самадзейных артыстаў – гумарыстычны гурт “Зажигалки” з Драчкава Смалявіцкага раёна, гурт “Крыніца” з Раванічскага дома культуры, народны хор Смілавічскага дома культуры, работнікі Валевачоўскага, Пухавічскага дамоў культуры.  У прывітальным слове Лідзія Аляксандраўна сказала, что ўдзячна усім удзельнікам ансамбля за аптымізм, дабразычлівасць, энтузіазм, прыхільнасць да  народнай песні.

-Вось ужо 10 гадоў у розную пагоду, адклаўшы хатнія справы, вы спяшаецеся на репетыцыі, — сказала яна, — Заўсёды на пад’ёме, з весялосцю, лёгкасцю і гумарам праводзіце вы свае выступленні. Калектыў – пастаянны удзельнік раённых мерапрыемстваў, пабываў з канцэртамі ў Уздзенскім, Пухавічскім, Смалявічскім, Маладзечанскім раёнах. З песняй пра “Каляду” здымаліся ўдзельнікі ансамбля на БТ у праграмах “Галоўны эфір” і “Наперад у мінулае”. Усюды вас сустракалі цёпла і гасцінна. Захоўвайце і надалей такі малады задор і бадзёрасць духа.

Начальнік аддзела ўручыла “Удзячныя пісьмы” Ігару і Валерыі Гарашчук, Аксане і Івану Маціюнас,Ганне Хілько, Таццяне Жураўлёвай, Святлане Бахшаліевай, Алене і Льву Шыліным, Жанне Станкевіч,Валерыю Лаўцэвічу,таццяне Семашка, Раісе Лухверчык, Алене Тубаевай, Любові Гарашчук.

Ад пярвічнай арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі таварыства “Белая Русь” калектыву «Шасціснопскія сваякі” падорана кампазіцыя з жывых кветак.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *