21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень лясоў. Яго мэта – засяродзіць увагу грамадства на важнасці захавання лясных багаццяў і павысіць дасведчанасць пра іх значэнне.
Да гэтай даты прымеркаваны шматлікія акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на абарону лясоў і зялёных насаджэнняў. Далучаючыся да іх, Чэрвеньскі лясгас да 31 сакавіка запрашае школьнікаў на бясплатную тэматычную экскурсію “Гадавальнік — калыска лесу” у свой лясны гадавальнік.
Тэлефоны для даведак і ўзгаднення часу экскурсіі: 801714 28144 – Кацярына Мікалаеўна, інжынер па лесаўзнаўленню; 8033 670 40 88 – Таццяна Ільінічна, начальнік гадавальніка.