Жыхара Чэрвеня асудзілі за падробленае вадзіцельскае пасведчанне

Актуальное Происшествия

Як паведамляе БЕЛТА на спасылкай на Дзяржаўтаінспекцыю ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, у кастрычніку мінулага года інспектары ДАІ Чэрвеньскага РАУС спынілі аўтамабіль Mazda для праверкі фізічнага стану вадзіцеля. Сапраўднасць вадзіцельскага пасведчання, якое прад’явіў мужчына, выклікала ў іх сумнеў, бо ў 2019 годзе ён быў на тры гады пазбаўлены правоў за кіраванне ў нецвярозым стане.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Экспертыза ўстанавіла, што дакумент падроблены. У адносінах да вадзіцеля ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 380 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Суд Чэрвеньскага раёна пакараў яго абмежаваннем волі тэрмінам на адзін год і два месяцы без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *