З удзячнасцю і падарункамі: ў ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” ушанавалі жывёлаводаў

Аграрный сектор Актуальное

У рамках рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”  ў ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” наладзілі ўрачыстасць у гонар работнікаў фермаў.

Яе ўдзельнікаў прывітала старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка. Яна ўручыла Удзячныя лісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, галіновага прафсаюза і каштоўныя падарункі жывёлаводу МТФ “Падлесная” Раісе Багамаз, слесару МТК “Ігуменскі” Мікалаю Калтовічу,  жывёлаводу МТФ “Ляды” Аксане Карпенка, брыгадзіру МТФ “Грабянецкі” Веры Смолкінай, жывёлаводу фермы “Ляды” Ірыне Булгак, кладаўшчыку сельгасвытворчасці Валянціне Мажароўскай і жывёлаводу МТФ “Грабянецкі” Валерыю Даўлекамаву.

Удзячныя лісты і каштоўныя падарункі ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” аператару па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы Аляксандру Мікульчыку, брыгадзіру МТФ “Горкі” Міхаілу Касцевічу, брыгадзіру МТК “Ігуменскі” Святлане Галко, жывёлаводу МТК “Ігуменскі” Міхаілу Галко, заатэхніку-селекцыянеру Алене Жалнярук, трактарыстам па абслугоўванню фермаў Аляксандру Багамазу, Аляксандру Аляшкевічу і жывёлаводу фермы “Хвойнікі” Аляксандру Кішко ўручыла старшыня прафкама гаспадаркі Святлана Касцевіч.

Шчырую словы падзякі за працу і найлепшыя пажаданні выказалі жывёлаводам дырэктар ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Генадзь Шэршань і яго намеснік Нэлі Альшэўская. Канцэртна-забаўляльную праграму для вясковых рупліўцаў падрыхтавалі вядучая Алена Грамадская і салістка Кацярына Ханецкая.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *