У Старым Прудзе згарэла машына

Актуальное Происшествия

Днём 7 лютага надарыўся пажар у вёсцы Стары Пруд. Тут у прыватным гаражы загарэлася аўтамашына “Фольксваген Гольф” 2003 года выпуску.

Як паведаміў “Раённаму весніку” інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага РАНС Кірыл Бажко, прычынай узгарання стала адаграванне рухавіка з дапамогай электрычнай пліткі.

Машына згарэла, гараж пашкоджаны полымем.

Фота Чэрвеньскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *