У Чэрвеньскім лясгасе праходзіць месячнік бяспекі пры правядзенні лесасечных работ

Актуальное Безопасность

Як паведамляе інтэрнэт сайт chervenleshoz.by, ён, у прыватнасці, прадугледжвае пазапланавыя інструктажы з работнікамі, якія працуюць на лесасеках, а таксама ажыццяўляюць кантроль лесапрадукцыі і яе прыёмку.

Асаблівая ўвага надаецца недапушчэнню знаходжання ў небяспечнай зоне пры валцы дрэў работнікаў, якія не заняты выкананнем адпаведнай працы, а таксама іншых старонніх асоб, машын. Таксама правяраецца паўсюднае абазначэнне небяспечных зон валкі дрэў знакамі бяспекі ў адпаведнасці з правіламі.

Галоўныя спецыялісты лясгаса сумесна са спецыялістамі службы аховы працы праводзяць штодзённы маніторынг бяспекі выканання лесасечных работ з аналізам выяўленых парушэнняў і прыняццем мер матэрыяльнага і дысцыплінарнага ўздзеяння да вінаватых.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *