У Чэрвені загарэўся будынак прыватнай фірмы

Актуальное Происшествия

У пачатку сутак 12 лютага адбылося ўзгаранне ўнутры аднаго з будынкаў непадалёк ад гарадскога рынку.

Як паведаміў “Раённаму весніку” інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага РАНС Кірыл Бажко, металічны будынак, які належыць прыватнаму прадпрыемству “Паскав”, не эксплуатаваўся. Раней тут гандлявалі будматэрыяламі, потым – адзеннем.

У выніку пажару пашкоджаны паддашкавае памяшканне і перакрыццё столі, закураны сцены. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Фота Чэрвеньскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *