Наталля Лявонава правяла прыём грамадзян у Валевачоўскім сельвыканкаме

Местная власть Общественный диалог Общество

“Ці можна выкапаць сажалку на атрыманых у арэнду на 99 гадоў землях?”, – з такім пытаннем прыйшоў на прыём да намесніка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Наталлі Лявонавай жыхар Валевачоў Уладзімір Гермель.

Уладзімір Станіслававіч распавёў, што разам з братам яны займаюцца фермерствам, маюць 10 гектараў зямлі. Сажалка патрэбна для таго, каб забяспечыць паліў агародніны. Адначасова вырашылася б праблема падтоплівання аднаго з участкаў зямельнага надзелу падчас паводкі і моцных дажджоў.

Як растлумачыла Наталля Лявонава, каб выкапаць сажалку, фермеру трэба вывесці ўчастак пад яе з фонду ворыўных зямель. Для гэтага неабходна звярнуцца з заявай на імя старшыні райвыканкама, у якой пазначыць, навошта яна патрэбна, які памер зойме і ў якім канкрэтна месцы будзе знаходзіцца. Таксама трэба вырабіць праектна-каштарысную дакументацыю і выкапіроўку ўчастка.

Паводле слоў Наталлі Лявонавай, прыняцце рашэння будзе найперш залежыць ад памераў сажалкі. Калі яны будуць вялікімі, то дазвол наўрад ці дадуць.

Падчас прыёму таксама абмяркоўваўся варыянт абсталявання на зямельным участку фермера артэзіянскай свідравіны. Наталля Лявонава адзначыла, што такі дазвол атрымаць прасцей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *