Мацнеў мароз, імчалі лыжы: у лесапарку «Загор’е» наладзілі зімовае спартыўнае свята

Актуальное Спорт

Апошнія два гады раённая “Лыжная гонка” не праводзілася, бо зімы былі цёплыя, бясснежныя. Сёлета ж хапае і снегу, і марозу.

У суботу на старт гонкі ў чэрвеньскім лесапарку “Загор’е” выйшла 29 каманд агульнай колькасцю больш за 100 чалавек. Яны прадстаўлялі працоўныя калектывы чэрвеньскіх вытворча-харчовага завода, лясгаса, раённых электрасетак, ПМК-237, камунгаса, друкарні, а таксама аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, трох гарадскіх школ і гімназіі, дзвюх школ г.п. Смілавічы, Валевачоўскай, Грабёнскай, Раваніцкай, Руднянскай, Хутарскай, Новазелянкоўскай, Турэцкай і Запольскай школ, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Смілавіцкага аграрнага каледжа, Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя, Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя, Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтральнай раённай бальніцы.

Спаборніцтвы, якія ладзілі ўпраўленне па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Чэрвеньская СДЮШАР і раённы фізкультурна-спартыўны клуб, прайшлі сярод аматараў узростам 18-30 гадоў, 31-40, 41-50, 51-60, 61 і больш гадоў – на дыстанцыю 1 кіламетр у жанчын і мужчын.

Першыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Вераніка Апалчэўская (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях), Вольга Валчок і Тамара Крук (Смілавіцкі аграрны каледж), Святлана Ждановіч (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), Алена Тарасюк (Турэцкая школа) і Аксана Тарасік (Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй), Анатоль Шафераў (лясгас), Андрэй Кірнішнюк (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях), Віталь Ладуцька (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі), Павел Дзяркач (Смілавіцкі сельскагаспадарчы ліцэй) і Анатоль Далгаполаў (асабісты залік).

Прызёрамі спаборніцтваў сталі: Наталля Пянкрат (лясгас), Анастасія Іўшына, Таццяна Капылова і Марыя Лаўцэвіч (Турэцкая школа), Надзея Кулеш і Браніслава Аўчыннікава (Смілавіцкі аграрны каледж), Людміла Захарчук (Запольская школа), Таісія Новікава (друкарня) і Галіна Сіліч (Раваніцкая школа), Юрый Курын (ПМК-237), Ягор Філічонак, Андрэй Кастроўскі і Павел Плікус (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях), Уладзімір Мажароўскі (асабісты залік), Ігар Лісоўскі (Смілавіцкі сельскагаспадарчы ліцэй), Васіль Стальчанка і Рыгор Дзігалёў (Раваніцкая школа), Аляксандр Гляцэвіч (Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) і Аляксандр Няхай (Хутарская школа).

У спаборніцтве сярод працоўных калектываў колькасцю да 50 работнікаў перамагла каманда Турэцкай школы. Другое месца – у спартсменаў Раваніцкай школы, трэцяе – у аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сярод калектываў, дзе працуе да 100 чалавек, першынствавала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На другім месцы – СШ №2 г. Чэрвеня, на трэцім – СШ №2 г.п. Смілавічы. Першае месца сярод працоўных калектываў колькасцю больш за 100 работнікаў заняла каманда Смілавіцкага аграрнага каледжа. Другімі сталі лыжнікі з лясгаса, трэцімі – спартсмены ПМК-237.

Пераможцы і прызёры індывідуальнага спаборніцтва ўзнагароджаны Дыпломамі і медалямі, а за першае месца – яшчэ і статуэткамі. Мацнейшым камандам уручылі Дыпломы і ганаровыя кубкі. Адмысловым кубкам быў адзначаны самы старэйшы ў    дзельнік лыжнай гонкі – Васіль Буры з лясгаса, якому неўзабаве споўніцца 80 гадоў. Узнагароджанне правяла намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *