“Каманда-2020”: у Чэрвені ўзнагародзілі лепшыя калектывы і лепшых па прафесіі

Актуальное Общество

Цырымонія ўшанавання пераможцаў раённага спаборніцтва па выніках працы за мінулы год “Каманда 2020” адбылася 26 лютага ў Цэнтры культуры і адпачынку.

Адкрываючы ўрачыстасць, старшыня райвыканкама Віталь Казлоў зазначыў, што кожны работнік і працоўны калектыў, малы і сярэдні бізнес унеслі свой уклад ва ўстойлівае развіццё Чэрвеньшчыны не толькі летась, але і ў цэлым за пяцігодку. Большасць прагнозных паказчыкаў, вызначаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна да 2020 года, выкананыя са значным перавышэннем.

У прыватнасці, экспарт тавараў пры прагнозе 210 працэнтаў у параўнанні з 2015 годам дасягнуў ўзроўню ў 410 працэнтаў, вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі – 155 працэнтаў пры прагнозе 147. За пяцігодку новымі прадпрыемствамі і вытворчасцямі ў раёне створана амаль 700 працоўных месцаў. Значныя поспехі дасягнуты ў сельскай гаспадарцы. Істотна палепшылася матэрыяльная база ўстаноў сацыяльнай сферы. На ўстойлівае развіццё выходзіць праца жыллёва-камунальных службаў.

Кіраўнік раёна таксама спыніўся на зробленым для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, добраўпарадкаванні горада і раёна да абласнога свята “Дажынкі-2020”, палітычнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая, паводле яго слоў,  стала “праверкай на грамадзянскую сталасць кожнага з нас”.

Віталь Казлоў агучыў задачы, якія стаяць перад раёнам на пяцігодку, зыходзячы з акрэсленай на VI Усебеларускім народным сходзе праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Гэта, у прыватнасці, развіццё і мадэрнізацыя арганізацый рэальнага сектара эканомікі, вывядзенне ўсіх прадпрыемстваў на бясстратную працу, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у вытворчай сферы, актыўнае жыллёвае будаўніцтва з аб’ёмам не менш за 20 тысяч квадратных метраў у год, рамонт і рэканструкцыя дарог, вулічнай сеткі раёна і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, забеспячэнне рэгіёну чыстай пітной вадой у поўным аб’ёме.

– Галоўная мэта – Чэрвеньшчына павіннна стаць прывабнай для любога бізнесу і камфортнай для нашых жыхароў, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання Віталь Казлоў уручыў Падзякі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта галоўнаму ўрачу Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Андрэю Прахарэнку, трактарысту-машыністу адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Аляксандру Аляшкевічу, вадзіцелю філіяла «Аўтамабільны парк № 20” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінаблаўтатранс” Пятру Анікевічу, начальніку аддзела народнай творчасці Чэрвеньскага раённага цэнтр культуры і адпачынку Наталлі Кучук, машыністу экскаватара філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” “ДРБУ № 121” Аляксандру Сабалеўскаму, Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта – настаўніку фізікі і астраноміі гімназіі № 1 імя В.А. Караля г. Чэрвеня Міхаілу Халадзінскаму, Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта начальніку аддзела Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку Вользе Лаўніковіч, загадчыку Шасціснопскага сельскага дома культуры Вользе Манюшка, дырэктару Смілавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Сафіі Андрончык, загадчыку аддзела абслугоўвання Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Святлане Ждановіч, навуковаму супрацоўніку Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Вікторыі Ярашэвіч і  выкладчыку Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяне Пянкрат,

Удзячны ліст старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта – аператару машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства “10 з’езд Саветаў” Таццяне Зыль, жывёлаводу філіяла СГК “Велікаполле” КУП “Мінсктранс” Аляксею Карканіцу, жывёлаводу адкрытага акцыянернага таварыства “Раванічы” Ірыне Календа, трактарысту-машыністу адкрытага акцыянернага таварыства “Раванічы” Дзмітрыю Люкішу, начальніку аддзялення сувязі “Хутар” УП “Белпошта” Валянціне Маруга, трактарысту РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Аляксандру Пачасую і кладаўшчыку эксперыментальнай базы “Натальеўск” Святлане Ціханавай,

Падзякі старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта – жывёлаводу філіяла “Агра-Бокс Заатэх” СП “Унібокс” Надзеі Бародзіч, намесніку дырэктара эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргею Гальцу, жывёлаводу філіяла “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод № 1” Вользе Зыль, прарабу Чэрвеньскай ПМК-237 Дзмітрыю Казачэнку, аператару кацельні РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Аляксандру Канапельку, інжынеру-электрыку санаторыя “Волма” Валянціну Круталевічу, дырэктару Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталлі Ліфанавай, вадзіцелю Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода Леаніду Невяроўскаму, брыгадзіру малочна-таварнай фермы “Падлесная” адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Ліліі Няхай,

намесніку дырэктара Чэрвеньскай СДЮШАР Ліліі Пфейфер, дырэктару Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Уладзіміру Семіжону, намесніка дырэктара РУП “Чэрвеньская жыллёва-камунальная гаспадарка” Антону Чычко, галоўнаму спецыялісту аддзела эканомікі Чэрвеньскага райвыканкама Любові Булойчык, загадчыку сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела Чэрвеньскага райвыканкама Святлане Жылянок, начальніку аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Чэрвеньскага райвыканкама Анастасіі Канапелька, начальніку Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў Алегу Коршаку, начальніку аддзела эканомікі Чэрвеньскага райвыканкама Вользе Пархачовай, электраманцёру кіраўніцтва справамі Чэрвеньскага райвыканкама Уладзіміру Мірановічу, галоўнаму спецыялісту Чэрвеньскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аксане Цыгановіч і дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Генадзю Шэршаню,

Ганаровыя граматы Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта – дырэктару Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку Алене Гоман і галоўнаму аграному сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон” Леанарду Мельніку.

Удзельнікаў урачыстасці прывітаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Лаўрыненка. Ён уручыў падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі першаму намесніку старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандру Гадуну.

Удзячныя лісты старшыні Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў атрымалі старшыня Калодежскага сельскага Савета дэпутатаў Людміла Пасудзеўская, стараста вёскі Нежаўка, дэпутат Валевачоўскага сельскага Савета дэпутатаў, сацыяльны работнік Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ларыса Лапо, дэпутат Раваніцкага сельскага Савета дэпутатаў, загадчык Краснадарскага фельчарска-акушэрскага пункта Валянціна Няхай, дэпутат Смілавіцкага сельскага Савета дэпутатаў, дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Коржаль” Алег Коржаль,  Ганаровыя граматы Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў – дэпутат Кліноцкага сельскага Савета дэпутатаў, дырэктар ЗАТ “Турэц” Артур Дзямко, ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі і дырэктар Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Наталля Саўко.

Старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна ўручыла Падзякі Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў музычнаму кіраўніку ясляў-саду № 1 Чэрвеня Таццяне Падбільскай, настаўніцы Лядзенскай школы Тамары Атрашонак, спецыялісту па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнага прадпрыемства “Валевачы” Галіне Новік, Ганаровую грамату Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў – загадчыку аддзела па рабоце з дзецьмі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алене Матвеевай,  Падзяку Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя – урачу-стаматолагу-тэрапеўту стаматалагічнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Але Мядзведзевай, Падзякі Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства “Запольскае” Сяргею Аляксандровічу, галоўнаму аграному адкрытага акцыянернага таварыства “Раванічы” Леаніду Кавалёву і аператару па вырошчванню цялят дзяржаўнага прадпрыемства “Валевачы” Алене Лісіца.

Таксама на ўрачыстасці падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2020 год. Дыпломы пераможцаў атрымалі: філіял “Агра-Бокс” СП “Унібокс” (дырэктар Дзяніс Жывалкоўскі) – сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу, Чэрвеньскі раён газазабеспячэння філіяла “Слуцкгаз” (дырэктар Рыгор Варанько) – сярод арганізацый вытворчай сферы дзейнасці і Смілавіцкі  сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй (дырэктар Юрый Корсік)– сярод арганізацый невытворчай сферы дзейнасці.

Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў уручыў Дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі кіраўнікам лепшых арганізацый і лепшым па прафесіі па выніках працы за мінулы год. Імі сталі: сельскагаспадарчы вытворчы філіял “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон” (дырэктар – Арцём Анціфееў) і філіял “Агра-Бокс” сумеснага прадпрыемства “Унібокс” (дырэктар – Дзяніс Жывалкоўскі) – лепшыя арганізацыі ў галіне сельскай гаспадаркі; Чэрвеньскі лясгас (дырэктар – Андрэй Галкоўскі) – лепшая арганізацыя ў галіне лясной гаспадаркі; Чэрвеньскае ПМС (дырэктар – Руслан Чарняўскі) – лепшая будаўнічая арганізацыя; раённае ўнітарнае прадпрыемства “Чэрвеньская жыллёва камунальная гаспадарка” (дырэктар – Аляксандр Фомчанка) і філіял “Аўтамабільны парк № 20” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінаблаўтатранс” (дырэктар –Аляксандр Мальчык) – лепшыя арганізацыі сферы паслуг; Чэрвеньская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (дырэктар – Ігар Філічонак) – лепшая ўстанова сацыяльнай сферы; старшыня Чэрвеньскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Свірыдовіч – лепшы кіраўнік сельскіх выканаўчых камітэтаў;

галоўны аграном эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргей Бабіновіч, ветэрынарны ўрач эксперыментальнай базы “Натальеўск” Вольга Клындзюк, аператар свінагадоўчага комплексу закрытага акцыянернага таварыства “Турэц” Дзіна Чарткова, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Аксана Карпенка і трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсэрвіс” Аляксандр Канапелька – лепшыя работнікі аграпрамысловага комплексу; старшы майстар цэха вінаробства Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода  Наталля Бабіч – лепшы работнік прамысловасці; цясляр Чэрвеньскай ПМК-237 Андрэй Міцкевіч – лепшы работнік будаўнічай галіны; дарожны рабочы філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ № 121” Віктар Палячкоў; урач-інфекцыяніст (загадчык) інфекцыйнага аддзялення Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Алег Елін – лепшы работнік аховы здароўя; загадчык ясляў-сада № 1 г.п. Смілавічы Жанна Брэчка і майстар вытворчага навучання Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэю Аляксей Кахновіч – лепшыя работнікі адукацыі; рэжысёр народнага тэатра “Імпрэза” Чэрвеньскага раённага цэнтра культуры і адпачынку Мікалай Крывель – лепшы работнік культуры; начальнік штаба Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў падпалкоўнік міліцыі Наталля Ісачкіна – лепшы работнік праваахоўных органаў; сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Кебікава – лепшы работнік сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; намеснік начальніка Чэрвеньскага ўчастка электрасувязі Пухавіцкага занальнага вузла электрасувязі Мінскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам” Анатоль Баранаў і вадзіцель Чэрвеньскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” – лепшыя работнікі сферы паслуг.

Цудоўную канцэртную праграму падаравалі ўдзельнікам свята салісты і народныя калектывы ўстаноў культуры раёна, а таксама беларускія эстрадныя выканаўцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *