Дзень бацькоў – сярэдняя школа №2 г. Чэрвеня шануе свае традыцыі

Молодежная политика Образование Общество

20 лютага, да Дня абаронцаў Айчыны, у  рамках  паседжання клуба “7-я” у сярэдняй школе №2 г. Чэрвеня правялі Дзень бацькоў. У прошлым годзе распачалі гэтую справу, спадабалася і бацькам, і дзецям, і педагогам. У гэтым годзе крышачку змянілі канцэпцыю, але аснову разнастайных зносін  паміж дзецьмі і дарослымі захавалі.   

Спачатку пазнаёміліся з дзецьмі і бацькамі, на мерапрыемства прыйшлі,  нягледзячы на каранавірус, за 20 чалавек. У гэтым разе да нас завіталі: вельмі актыўная сям’я Саколіных, якія не прапусцілі ніводнага  школьнага масавага мерапрыемства  (тата — Сяргей Аляксандравіч, мама — Ірына Аляксандраўна, сыночкі — Арцём( 1 клас) і Максім (4 клас), а таксама Пекар Іван Іосіфавіч — дзядуля Лебедзь Паліны (4 клас),  Сідарэнка Сяргей Леанідавіч – айчым Бабок Машы (4 клас),  сям’я Крыніцкіх — Сугака (матуля — Вераніка Віктараўна,  дачушкі — Сняжана(6 клас), Караліна (1год 10 месяцаў), сынок Арцём (3 клас),  а навучэнец 5 класа Тарасёнак Сяргей  запрасіў свайго класнага кіраўніка  Барткевіч Марыю Віктараўну. Яна Іотка (6 клас) запрасіла свайго брата – навучэнца педкласа Грыбко Аляксея. Падчас знаёмства аказалася, што  ўсе дарослыя  госці -мужчыны служылі ў Арміі.

З цікавасцю разгледзілі малюнкі  на  выставе  “Абаронцам прысвячаецца”, у якой прынялі  ўдзел навучэнцы 1-7 класкаў, асабліва адзначылі малюнкі Савайтан Дашы.       

Потым запрасілі на  майстар- клас  “Віншуем тат”,  у якім прянялі ўдзел дзеці і бацькі. Праводзілі яго вельмі творчыя людзі: педагог дадатковай адукацыі Таццяна Тарасёнак, гурткоўцы аб’яднання “Самаробкіны”, навучэнец 11 класа Міхнюк Дзмітрый.  І дарослыя, і дзеці з цікаўнасцю ўключыліся ў работу. З  святочнымі сувенірамі сфатаграфаваліся ля тэматычнай фотазоны “Віншуем са святам!” 

      

У 10.30 усіх запрасілі на спартландыю  “Будзем Радзіме служыць!” , якую праводзіў наш настаўнік фізічнай культуры і здароўя  — Сяргей Палякоў. Эстафеты  прайшлі ў  спартыўна- напружаным тэмпе. Дарослыя былі абраны капітанамі  сваіх каманд і ўвайшлі ў склад журы. Дзеці, як звычайна, вельмі хваляваліся, перажывалі, але падтрымка старэйшых  дапамагла знайсці  ў сабе  сілы і перамагчы. Апошняе заданне  —  жартоўная віктарына “Што б гэта значыла? ” ад педагога  — арганізатара Ірыны Жулега прайшла вельмі весела і настроіла  на пазітыў.

Пасля падвядзення вынікаў, усіх удзельнікаў чакалі прызы, фотасесія, экскурсія ў музей касманаўтыкі ад кіраўніка Валянціны Сцянько У школьнай бібліятэцы адбыўся конкурс знаўцаў прыказак і прымавак.

Напрыканцы  сярод навучэнцаў 9 класа была праведзена  віктарына “Мы – будучыя  абаронцы Айчыны” , якую правялі іх класны кіраўнік Вольга Хацкевіч разам са сваёй дачкой Людмілай — студэнткай 3 курса БДПУ імя М. Танка. 

Такі ў нас атрымаўся Дзень бацькоў.

 

Тамара Забаўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Фота Галіны Акбал  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *