Чэрвень з бронзай: каманда СДЮШАР паспяхова выступіла на першынстве вобласці па міні-футболу

Актуальное Спорт

Мінулымі выхаднымі ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР адбыліся фінальныя спаборніцтвы першынства Мінскай вобласці па міні-футболу сярод выхаванцаў спартыўных школ і футбольных клубаў 2009 года нараджэння.

На працягу двух дзён барацьбу за ўзнагароды вялі пяць пераможцаў групавых турніраў: каманды футбольных клубаў “Шахцёр” (Салігорск), “Гарадзея” (Нясвіжскі раён),  а таксама ДЮСШ Барысава, Маладзечна і гаспадары пляцоўкі.

У суботу чэрвеньскія юныя футбалісты ў драматычнай барацьбе саступілі салігарчанам – 6:7 і адолелі равеснікаў з Нясвіжскага раёна – 2:1, у нядзелю – спачатку саступілі камандзе Барысаўскай ДЮСШ – 1:6, а потым перамаглі выхаванцаў ДЮСШ Маладзечна – 5:2 і занялі трэцяе месца. У дадатак ігрок нашай каманды Станіслаў Крук, забіўшы сем мячоў, стаў лепшым бамбардзірам фінальнага турніру.

У складзе каманды выхаванцаў трэнераў Чэрвеньскай СДЮШАР Ігара Філічонка, Максіма Шалабнёва і Аляксандра Балоціна  ўладальнікамі бронзавых медалёў сталі Фёдар Кацінёў, Ілля Трапашка, Станіслаў Крук, Андрэй Забаўскі, Іван Няхай, Мікіта Данчанка, Мікіта Яблонскі, Уладзіслаў Сушкевіч, Ілля Лявонцьеў, Арцём Грыбко і Ілля Пачасуй.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *