Цана неабачлівасці: на дачы ў Чэрвеньскім раёне загарэлася летняя кухня

Актуальное Происшествия

Днём 2 лютага чэрвеньскія ратавальнікі атрымалі выклік на пажар у садаводчым таварыстве “Мелодыя” ля вёскі Лежні. Там на адным з участкаў загарэлася летняя кухня.

Як распавёў “Раённаму весніку” інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Чэрвеньскага РАНС Кірыл Бажко, мінчане, якія прыехалі на дачу, уключылі рубільнік, забыўшыся, што да разеткі падключаная электрычная пліта. На пліце ляжалі папера і кардон для распальвання печы. Яны і загарэліся ў той час, калі гаспадароў у летняй кухні не было.

Полымя знішчыла столь і пашкодзіла сцены пабудовы. 

Фота Чэрвеньскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *