Акцыя «Наш жывёлавод» завітала ў ААТ «Запольскае»

Аграрный сектор Актуальное

У раёне працягваюцца мерапрыемствы рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. 17 лютага ўшаноўвалі жывёлаводаў ААТ “Запольскае”.

Малочнатаварныя фермы гаспадаркі наведалі прадстаўнікі Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК – галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз і галоўны прававы інспектар гэтай арганізацыі Андрэй Лагвінец, а таксама старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка.

Каштоўнымі падарункамі абкама галіновага прафсаюза адзначаны аператар машыннага даення кароў МТФ “Карзуны” Таццяна Марозава, жывёлавод МТФ “Заполле” Валянціна Каленік і галоўны ветурач гаспадаркі Галіна Касабуцкая.

Удзячныя лісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, райкама галіновага прафсаюза і каштоўныя падарункі ўручылі  жывёлаводу МТФ “Заполле” Вікторыі Валчок, ветэрынарнаму ўрачу гэтай фермы Наталлі Заранчук, ветэрынарнаму фельчару МТФ “Карзуны” Любові Кліменка, аператару машыннага даення кароў МТФ “Шасціснопы” Наталлі Корзун  і трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці Івану Латоўчыцу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *