Акцыя «Наш жывёлавод» завітала ў ААТ «10 з’езд Саветаў»

Аграрный сектор Актуальное

На Чэрвеньшчыне праходзяць мерапрыемствы традыцыйнай рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Яе мэты – дайсці да кожнай фермы, незалежна ад вытворчых паказчыкаў і адзначыць лепшых работнікаў. 10 лютага ў рамках акцыі ўшаноўвалі жывёлаводаў ААТ “10 з’езд Саветаў”.

Да іх на малочнатаварны комплекс “Турэц” завітала старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка. Яна ўручыла Удзячныя лісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, райкама галіновага прафсаюза і каштоўныя падарункі жывёлаводу комплексу “Рудня” Вользе Маліноўскай, жывёлаводу МТК “Турэц” Віталю Лысобыку, аператарам машыннага даення кароў МТФ “Турэц” Наталлі Качук і Наталлі Казачонак.

Удзячныя лісты ад кіраўніцтва і прафкама гаспадаркі, а таксама падарункавыя сертыфікаты атрымалі аператар па штучнаму асемяненню Аксана Лісіца, аператар машыннага даення кароў МТФ “Клінок” Наталля Трыпуз, слесар гэтай фермы Аляксандр Задзіран і жывёлавод МТК “Турэц” Анастасія Лысобык. Акрамя таго, Аксана Лісіца заахвочана прафсаюзнай пуцёўкай у санаторый.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *