Акцыя “Бяспека – у кожны дом”: Павел Плікус наведаў чэрвеньскі аўтапарк

Актуальное Безопасность

Падчас сустрэчы з работнікамі філіяла “Аўтамабільны парк №20” ААТ “Мінаблаўтатранс” першы намеснік начальніка Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Плікус распавёў пра пажары, якія надарыліся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

Ён таксама засяродзіўся на правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, асобна спыніўся на праблеме пакідання дзяцей без нагляду і прывёў прыклады вогненных здарэнняў па гэтай прычыне.

– Многіх трагічных наступстваў можна пазбегнуць, калі прытрымлівацца мераў засцярогі, – адзначыў Павел Плікус. – Напрыклад, пакідаючы дом, трэба пераканацца, што ўсе электрапрыборы выключаны з разетак, перакрытая падача газу. Таксама варта зачыніць вокны кватэры і праверыць, ці не пакінулі вы непатушаную цыгарэту.

Адмысловую ўвагу Павел Плікус звярнуў на неабходнасць выканання супрацьпажарнага рэжыму на рабочых месцах, бо ад гэтага залежыць бяспека аб’екта ў цэлым. Напрыканцы мерапрыемства работнікам аўтапарка раздалі прафілактычныя памяткі. У дадатак кожны ахвотны атрымаў магчымасць на практыцы адпрацаваць навыкі карыстання вогнетушыцелем.

Фота Чэрвеньскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *