Вучымся жыць бяспечна: чэрвеньскія ратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Ігумен»

Актуальное Безопасность

Мерапрыемства было прысвечана правільным дзеянням у надзвычайных сітуацыях, што ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці.

– Бяздумныя паводзіны і паніка падчас небяспекі яшчэ больш ускладняюць абстаноўку, – адзначыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай. – Таму на падобных сустрэчах мы звяртаем адмысловую ўвагу не толькі на тое, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый, але і на алгарытмы дзеянняў падчас іх.

У прыватнасці, адным з этапаў згаданага мерапрыемства стала праверка ведання правілаў пажарнай бяспекі. Падчас інтэрактыўнай анлайн-гульні “Крокі выратавання” дзецям трэба было размясціць у правільным парадку дзеянні ў выпадку надзвычайных сітуацый. І яны беспамылкова справіліся з з прапанаванымі ратавальнікамі заданнямі.

Напрыканцы сустрэчы яе арганізатары раздалі ўдзельнікам наглядна-выяўленчую прадукцыю.

 

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *