Ніхто, акрамя іх: чэрвеньскія ратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята

Актуальное Общество

Раніца 19 студзеня пачалася ў Чэрвеньскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях з урачыстасці, прысвечанай Дню ратавальніка.

Традыцыйна да прафесійнага свята групу супрацоўнікаў адзначылі ўзнагародамі за дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці, узорнае выкананне абавязкаў, прафесійную ініцыятыву, забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы па выніках мінулага года.

Віншуючы ратавальнікаў, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях капітан унутранай службы Яўген Кулага сказаў:

– Зразумела, усе мы служым і працуем не дзеля славы, грошай і ўдзячных слоў. Але як яшчэ наша краіна і яе жыхары могуць падзякаваць вам? За выратаваныя вамі жыцці і маёмасць падчас ліквідацыі пажараў. За незлічоную колькасць папярэджаных надзвычайных сітуацый супрацоўнікамі інспекцыі нагляду і прафілактыкі. За тое, што вы штодзённа і штохвілінна гатовыя рызыкнуць сваім жыццём, дзеля выратавання іншага. Усе вы – ратавальнікі, а, значыць, усе вы – героі.

Традыцыйна пажадаўшы калегам “сухіх рукавоў”, Яўген Кулага ўручыў нагрудны знак “За адзнаку” ІІ ступені старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Андрэю Кастроўскаму, нагрудныя знакі “Выдатнік” – старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Андрэю Даноўскаму і старшыне ўнутранай службы Віктару Пахажаю, юбілейныя медалі “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” – старшым прапаршчыкам ўнутранай службы Алегу Міхалкоўскаму, Сяргею Лосіку і прапаршчыку ўнутранай службы Юрыю Дашкевічу, Ганаровую грамату Мінскага абласнога ўпраўлення МНС –  прапаршчыку ўнутранай службы Юрыю Кацянёву, Грамату Мінскага абласнога ўпраўлення МНС – старшаму лейтэнанту ўнутранай службы Арцёму Лук’янаву. Двум супрацоўнікам прысвоены чарговыя спецыяльныя званні: пагоны прапаршчыка ўнутранай службы атрымаў старшына Віктар Ждановіч, старшага сяржанта ўнутранай службы – сяржант Уладзіслаў Лысенка.

Таксама Яўген Кулага ўручыў Граматы Мінскага абласнога ўпраўлення МНС братам Генадзю і Аляксею Сіліным – за мужнасць і гераізм пры выратаванні жыхаркі адной з кватэр падчас пажару ў доме ля санаторыя-прафілакторыя “Волма” сёлета 7 студзеня.

Той жахлівай каляднай ноччу ў гэтым доме знаходзілася і Святлана Тулаціна з малымі дзецьмі – сынам Кірушам і дачкой Ксюшай. Яны прыехалі на ўрачыстасць, каб асабіста падзякаваць ратавальнікам, намаганнямі якіх іх сям’ю вывелі з ахопленай дымам кватэры. Жанчына перадала ім малюнкі дзяцей з адлюстраваннем працы службы 101 і салодкія пачастункі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *