Не чапай чужое: чэрвеньскія ахоўнікі знайшлі і затрымалі мужчыну, які ўкраў грошы

Актуальное Происшествия

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, вечары 25 студзеня ў дзяжурную частку Чэрвеньскага РАУС звярнулася жыхарка райцэнтра з заявай аб крадзяжы грошай са згубленага ёю кашалька.

Пайшоўшы ў краму, жанчына выпусціла кашалёк і калі выявіла, што ён прапаў, вярнулася назад. Страту ўдалося знайсці, аднак грошай у кашальку не было.

Супрацоўнікі  раённага аддзела аховы першымі прыехалі на месца здарэння і  падчас прагляду запісаў камер відэаназірання ўстанавілі прыкметы магчымага выкрадальніка. Неўзабаве мужчыну ўдалося затрымаць. Ім аказаўся непрацуючы 53-гадовы мясцовы жыхар.

Як выявілася, зламыснік знайшоў кашалёк на ганку крамы, дастаў з яго грошы і аднёс да камер захоўвання гандлёвага аб’екта. Пры гэтым ён сцёр са знаходкі свае адбіткі пальцаў. У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу за крадзеж.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *