На аўтадарозе М-1 затрымалі наркадылераў, адзін з іх – з Чэрвеньскага раёна (відэа)

Актуальное Происшествия

Як паведамляе Telegram-канал прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі  Вольгі Чамаданавай, аператыўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама і Барысаўскага РУУС пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ і АМАП правялі спецаперацыю па спыненню канала пастаўкі псіхатропаў ў Беларусь.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

15 студзеня на трасе М1 у Барысаўскім раёне праваахоўнікі спынілі паблізу аўтазапраўкі аўтамашыну, на якой ехалі 20-гадовы мінчанін і 23-гадовы жыхар Чэрвеньскага раёна. У салоне знайшлі і канфіскавалі больш за кілаграм Мефедрону, які з’яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам.

Затрыманыя падазраюцца ў тым, што атрымлівалі псіхатроп у Расіі, перавозілі яго ў нашу краіну, фасавалі і рабілі закладкі на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Таксама паведамляецца, што жыхар Чэрвеньскага раёна раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за грабеж.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *