Чэрвеньскі лясгас рэалізаваў больш за 500 навагодніх дрэў

Актуальное Общество

З 21 да 31 снежня ў Чэрвені і Смілавічах працавалі ёлачныя кірмашы. Таксама можна было набыць навагоднюю прадукцыю ў лясніцтвах. Пік гандлю традыцыйнымі атрыбутамі свята прыйшоўся на пераднавагоднія дні.

Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік кіраўніка лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, усяго рэалізавана 527 елак і 43 хвоі. Адметна, што істотна павялічыўся попыт пакупнікоў на елкі ў кадках і навагоднія букеты. Калі ў пярэдадзень 2020 года было рэалізавана 20 жывых лясных прыгажунь і 17 букетаў, то ў пярэдадзень 2021 года – 42 і 51, адпаведна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *