Аматараў більярду запрашаюць на турнір

Актуальное Спорт

Калядны турнір па більярду пойдзе 30 студзеня ў спартыўным комплексе “Ігумен” Чэрвеньскай СДЮШАР.

Спаборніцтвы ладзіць раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Да ўдзелу ў іх запрашаюць аматараў більярду з устаноў і арганізацый раёна, а таксама ўсіх жадаючых.

Турнір, які будзе праводзіцца па алімпійскай сістэме на выбыванне да дзвюх перамог, пачнецца ў 11 гадзін. Папярэдні запіс – па тэлефоне +37529 872-64-46 (Дзмітрый Мікалаевіч).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *