За крадзеж грошай з карткі – крымінальная справа

Актуальное Происшествия

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў адносінах да жыхара Чэрвеньшчыны, 2005 года нараджэння.

Як распавяла “Раённаму весніку” спецыяліст інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Наталля Каратчэня, прыйшоўшы ў госці да такога ж непаўнагадовага сябра, падлетак убачыў банкаўскую плацежную картку яго бацькі і перапісаў яе рэквізіты. Пазней ён, шляхам несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі, украў з карт-рахунку пацярпелага ў «Белаграпрамбанку» 160 беларускіх рублёў і аплаціў імі пакупкі ў інтэрнэт-гульні.

Паводле артыкулу 212 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, мінімальнае пакаранне за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі – штраф. Сярод іншых мер, у залежнасці ад цяжкасці злачынства,  прадугледжаны арышт на тэрмін да шасці месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін ад шасці месяцаў да пяці гадоў, а таксама – пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да пятнаццаці гадоў. Пры гэтым адказнасць па згаданаму артыкулу надыходзіць з 14 гадоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *