Легкавы аўтамабіль “Рэно Лагуна”, 2001 года выпуску, загарэўся вечарам 12 снежня ў гаражы прыватнага дома ў вёсцы Вінаградаўка Раваніцкага сельсавета.
Полымя пашкодзіла маторны адсек і шыны. Меркаваная прычына ўзгарання – кароткае замыканне электраправодкі.
Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб мерах бяспечнай эксплуатацыі аўтамабіля. Каб папярэдзіць пажар, неабходна:
— своечасова праходзіць тэхнічны агляд транспартнага сродку;
— устанаўліваць магнітолу, сігналізацыю, перадпускавыя падагравальнікі рухавіка толькі ў спецыялізаваных цэнтрах;
— абсталяваць аўтамабіль двухлітровым парашковым вогнетушыцелем з актуальным тэрмінам прыдатнасці;
— пастаянна сачыць за спраўнасцю ўсяго электраабсталявання, а таксама — за герметычнасцю і спраўнасцю паліўнай апаратуры рухавіка;
— не пакідаць пабочныя лёгкаўзгаральныя прадметы ў маторным адсеку.
Фота Чэрвеньскага РАНС