Пастаянную экспазіцыю музея ў Чэрвені неўзабаве адкрыюць для наведвальнікаў

Актуальное Культура

Гэтымі днямі ў новым будынку Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея завяршаецца афармленне пастаяннай экспазіцыі.

Як распавяла “Раённаму весніку” дырэктар установы Алена Забаронак, над яе архітэктурна-мастацкім афармленнем працаваў калектыў мастакоў. Першымі набылі завершаны выгляд інтэрактыўныя пляцоўкі: “Фотаатэлье”, “Кабінет ігуменскага павятовага служачага” і “Беларуская хата”. Зараз навуковыя супрацоўнікі музея запаўняюць вітрыны раздзелаў экспанатамі.

Паводле слоў Алена Забаронак, з-за няпростай эпідэмічнай сітуацыі ўрачыстага адкрыцця пастаяннай экспазіцыі пакуль не плануецца. Але ўжо ў пачатку новага года з ёй атрымаюць магчымасць пазнаёміцца ўсе ахвотныя. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *