Лясніцтвы Чэрвеньскага лясгаса пачалі нарыхтоўку навагодніх дрэў

Актуальное Общество

Елкі і хвоі нарыхтоўваюцца ў месцах, дзе ідзе расчыстка трас і просек, а таксама – на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечках, дзе маладняк не трэба захоўваць. Гэта дае магчымасць не шкодзіць прыродзе.

Ёлачныя кірмашы пачнуць працаваць у Чэрвені і Смілавічах з 21 снежня. У продажы будуць елкі, хвоі, навагоднія дрэвы ў кадках, букеты. Набыць іх можна будзе і ў лясніцтвах, як прыватным прадпрымальнікам, так і ўсім жадаючым.

Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік кіраўніка Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, елку можна набыць па цане ад 8 да 360 рублёў, хвою – ад 10 да 18 рублёў (у залежнасці ад вышыні). Звычайна найбольш карыстаюцца попытам елкі вышынёй ад аднаго да двух метраў. Такое дрэва будзе каштаваць 10 рублёў у лясніцтве і 15 рублёў – на ёлачным кірмашы. Кошт букета з галінак навагодніх дрэў – 4-5 рублёў, елкі ў кадцы – 18 рублёў.  Падрабязней пазнаёміцца ​​з цэнамі можна на сайце лясгаса chervenleshoz.by (укладка “Прайс-лісты”).

Жанна Чарнавец нагадала, што, каб не дапусціць незаконнай высечкі елак і хвой, напярэдадні навагодніх святаў работнікі лясной аховы вядуць пільнае назіранне за сваёй тэрыторыяй з дапамогай фотапастак. У выхадныя дні выяўляць лясных браканьераў ім дапамогуць мабільныя групы работнікаў Дзяржаўнай лясной аховы і супрацоўнікаў РАУС. На дарогах будуць устаноўлены кантрольныя пасты.

Дарэчы, паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за незаконнае знішчэнне або пашкоджанне драўнінна-хмызняковай ці іншай расліннасці на грамадзяніна можа быць накладзены штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200, а на юрыдычную асобу – да 300 базавых велічынь



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *