Ігар Лаўрыненка правёў прыём грамадзян у Чэрвені

Актуальное Власть Общество

На прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігара Лаўрыненкі завіталі дзве жыхаркі райцэнтра.

Узнятыя імі пытанні тычыліся прыватнай зямельнай спрэчкі і магчымасці абмежавання хуткаснага рэжыму для транспартных сродкаў на вуліцы Урыцкага ў Чэрвені.

У гэты ж дзень дэпутат сустрэўся з грамадскасцю Смілавічаў і аграгарадка Заполле па пытанню абмежавання хуткасці руху на ўчастку шашы “Мінск – Магілёў” ля гарадскога пасёлка і абсталявання тут належным чынам пешаходнага перахода.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *