Гаспадаркі Чэрвеньшчыны намалацілі больш за 20 тысяч тон зерня кукурузы

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чэрвеньскага райвыканкама, сельгаспрадпрыемствы раёна ўбралі на зерне 2316 гектараў кукурузы. Валавы збор склаў 20 тысяч 339 тон (на 6649 тон больш, чым летась) пры сярэдняй ураджайнасці 88 цэнтнераў з гектара.

Больш за ўсіх намалацілі зерня кукурузы ў ААТ “Раванічы” – 4521 тону. Тут і самая высокая сярод гаспадарак раёна яго ўраджайнасць – 113 цэнтнераў з гектара. Па 109 цэнтнераў зерня кукурузы з гектара сабралі ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, па 108 – у філіяле “Агра-Бокс” сумеснага прадпрыемства “Унібокс”.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *