Футбол: Аляксандр Мрынскі стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Мінскай вобласці

Актуальное Спорт

Гуляючы трэнер футбольнай каманды «Колас» (Чэрвень) Аляксандр Мрынскі стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату Мінскай вобласці-2020. У дваццаць адным матчы нападаючы чэрвеньцаў забіў 27 мячоў. Сярэдняя выніковасць склала 1,3 мяча за матч.

Аляксандр Мрынскі 11 разоў паражаў вароты сапернікаў з пенальці і 16 разоў – з гульні. Ён забіў 6 мячоў «Крупкам-ДРБУ-164», 5 – барысаўскай «Гайне», па 4 – бярэзінскаму ФАЦ «Лазурны» і «ДЮСШ-4» (Маладзечна), па 3 радашковіцкаму «РКЗ» і капыльскаму “Будаўніку”, па аднаму – мар’інагорскай “Вікторыі” і “Клецку”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *