Чэрвеньскі «Колас» дзякуе ўсім за сезон

Актуальное Спорт

Напярэдадні Новага года футбольная каманда “Колас” (Чэрвень) сабралася разам, каб адсвяткаваць заваяванне сярэбраных медалёў чэмпіянату Мінскай вобласці.

Падсумоўваючы вынікі сезону, капітан “Коласа” Дзмітрый Чысты адзначыў, што сёлетнему поспеху каманды паспрыяла шмат людзей:

– Мы шчыра дзякуем за падтрымку і дапамогу кіраўніцтву раёна, упраўленню па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама – дырэктару Чэрвеньскай СДЮШАР Ігару Філічонку, яго намесніку Ліліі Пфейфер і рабочым, якія рыхтавалі стадыён да хатніх матчаў, нашаму шаноўнаму ўрачу Віктару Міхайлавічу Шэлехаву, які, нягледзячы на ўзрост, увесь час быў побач з камандай і рабіў усё магчымае, каб падтрымаць добры фізічны стан ігракоў, нашай “прэсе” – карэспандэнту газеты “Раённы веснік” Ігару Адамовічу, і нашаму вадзіцелю Андрэю Віткоўскаму, з якім мы зручна і камфортна дабіраліся на гульні ў розныя куткі Міншчыны. Асобная ўдзячнасць – нашым адданым балельшчыкам, якія прайшлі поруч з намі гэты няпросты шлях да ўзнагарод.

Каманда “Колас” шчыра віншуе жыхароў раёна з надыходзячым Новым годам! Няхай ён прынясе толькі добрыя весткі і радасныя падзеі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *