Яўген Яблонскі зноў забіў

Актуальное Спорт

15 лістапада нацыянальная зборная Беларусі па футболу правяла на мінскім стадыёне “Дынама” матч Лігі нацый УЕФА сезону 2020/2021 з камандай Літвы. Лік у сустрэчы на 5-й хвіліне адкрыў ураджэнец Чэрвеня, выхаванец мясцовай ДЮСШ, паўабаронца ФК БАТЭ (Барысаў) Яўген Яблонскі. 

Гульня скончылася перамогай беларусаў – 2:0. Дзякуючы гэтаму, наша каманда з 10 ачкамі працягвае ўзначальваць турнірную табліцу ў групе “С4”.

Гол нашага земляка стаў для яго другім у саставе нацыянальнай зборнай Беларусі. Першы ён забіў таксама ў матчы Лігі нацый УЕФА камандзе Казахстана.

Яўген Яблонскі ўпершыню апрануў форму галоўнай каманды краіны ў 2019 годзе і выходзіў на поле ў дванаццаці матчах.

Фота vk.com/belarusff



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *