Выйшла кніга пра кампазітара Міколу Равенскага

Актуальное Культура

У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” пабачыў свет зборнік “Мікола Равенскі”. Як гаворыцца ў анатацыі да выдання, укладальнікам якога з’яўляецца Лявон Юрэвіч, гэта – першая кніга, прысвечаная жыццю і творчасці выбітнага кампазітара, аўтара музыкі да песні “Люблю наш край” і рэлігійнага гімна “Магутны Божа”.

Лёс дзеяча адлюстраваны ў яго аўтабіяграфічных і даследчых тэкстах, а таксама ва ўспамінах суродзічаў як міжваеннага, так і эміграцыйнага часу. Зборнік ілюстраваны ўнікальнымі архіўнымі дакументамі і фотаздымкамі.

Імя Міколы Равенскага цесна знітаванае з нашым раёнам. Ён нарадзіўся ў вёсцы Капланцы Ігуменскага павета, у 1943-44 гадах працаваў у Чэрвені рэгентам царкоўнага хору, пісаў духоўную музыку. На доме па вуліцы Луначарскага, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Фота з інтэрнэт-сайта knihi.by



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *