У лясах Чэрвеньскага раёна завяршыўся пажаранебяспечны сезон

Актуальное Экология

 Гэтаму паспрыяла халоднае і дажджлівае восеньскае надвор’е.

Як паведамляецца на старонцы лясгаса ў Іnstagram , на працягу ўсяго пажаранебяспечнага перыяду работнікі лясной гаспадаркі штодня праводзілі патруляванне, дзяжурылі на пажарна-хімічнай станцыі і ў лясніцтвах. Таксама вялося назіранне з дапамогай відэакамер.

Дзякуючы гэтаму, на тэрыторыі лясгаса ўдалося пазбегнуць пажараў. Адбылося толькі адно ўзгаранне плошчай каля гектара з-за выпальвання сухой расліннасці на сумежнай тэрыторыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *