У Чарнаве згарэла лазня, а ў Натальеўску – хлеў

Актуальное Происшествия

Раніцай 1 лістапада ў вёсцы Чарнава загарэлася прыватная лазня. Полымя знішчыла дах, пашкодзіла маёмасць і сцены будынка.

Яшчэ адно падобнае вогненнае здарэнне адбылося вечарам 4 лістапада. У жыхара вёскі Натальеўск згарэў хлеў.

Як паведаміла “Раённаму весніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Алена Немагай, у абодвух выпадках дакладныя прычыны ўзгарання ўстанаўліваюцца. Але найбольш верагодная версія ўзнікнення пажараў – парушэнне правілаў мантажу або эксплуатацыі печаў.

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што печы павінны мець супрацьпажарныя водступы ад гаручых канструкцый. Участак падлогі перад паліўнымі дзвярамі неабходна абараніць негаручымі ліставымі матэрыяламі памерам не менш за 70 на 50 сантыметраў, размясціўшы іх большым бокам уздоўж печы.

Ачышчаць коміны і печы ад сажы трэба не толькі перад пачаткам, але і на працягу ўсяго ацяпляльнага сезона. Выграбеныя з печаў попел і шлак неабходна праліць вадой і прыбраць у спецыяльна адведзенае для іх бяспечнае месца.

Коміны і сцены, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць атынкаваныя і пабеленыя. Любыя пашкоджанні канструкцыі печы трэба своечасова ухіляць.

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *