У Астравах загарэўся гараж

Актуальное Происшествия

Вечарам 6 лістапада ў вёсцы Астравы адбылося ўзгаранне ў прыватным драўляным гаражы.

Полымя пашкодзіла гарышча будынка на плошчы 110 квадратных метраў. Папярэдняя прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.  

Каб падобнага не здарылася, ратавальнікі заклікаюць пастаянна сачыць за спраўнасцю электраправодкі, цэласнасцю разетак, вілак і электрашнуроў. Падаўжальнікі, якія прызначаны для кароткачасовага падключэння бытавой тэхнікі, пасля карыстання варта вымаць з разеткі. Нельга пракладваць кабель падаўжальніка пад дыванАмі і праз парогі дзвярэй. Трэба карыстацца толькі сертыфікаванай электрафурнітурай.

Сыходзячы з будынка, нельга пакідаць без нагляду ўключаныя ў электрасетку тэлевізары, радыёпрыёмнікі, бытавыя электранагравальныя прыборы. Асабліва гэта тычыцца электраабагравальнікаў. Бо пры надыходзе халадоў менавіта яны становяцца крыніцамі пажараў не толькі ў жылых дамах, але і ў бытоўках, гаражах, вытворчых, адміністрацыйных і іншых памяшканнях.

Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *