У ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» зноў згарэла салома

Актуальное Происшествия

7 лістапада каля 5 гадзін 11 хвілін раніцы ратавальнікі атрымалі паведамленне аб загаранні сцірты саломы на адным з палеткаў адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсервіс” ля вёскі Астравы.

Як паведаміла “Радыёвесніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай, полымя знішчыла каля 60 тон саломы, яшчэ 20 тон удалося выратаваць. Меркаваная прычына ўзгарання – падпал. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.

Дарэчы, гэта ўжо трэці выпадак узгарання саломы ў названай гаспадарцы. У верасні і кастрычніку тут згарэлі дзве сцірты, вагою каля 60 і 40 тон, адпаведна.

Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *