У ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» згарэла яшчэ 60 тон саломы

Актуальное Происшествия

13 лістапада ў 4 гадзіны 13 хвілін раніцы чэрвеньскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб загаранні сцірты саломы на адным з палеткаў адкрытага акцыянернага таварыства “Чэрвеньскі райаграсервіс” ля вёскі Дзеруцкая.

Як паведаміла “Радыёвесніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай, полымя знішчыла каля 60 тон саломы. Меркаваная прычына ўзгарання – падпал.

Гэта ўжо чацвёрты выпадак узгарання саломы ў названай гаспадарцы. У верасні і кастрычніку тут згарэлі дзве сцірты, вагою каля 60 і 40 тон, адпаведна. Яшчэ адно такое ж здарэнне адбылося нядаўна: 7 лістапада згарэла каля 60 тон саломы ля вёскі Астравы.

Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *