Тры навучэнкі ўстаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна атрымалі прафсаюзныя стыпендыі

Аграрный сектор Актуальное Образование

Пастановай прэзідыума Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу 24 студэнтам і навучэнцам устаноў адукацыі прысуджаны прафсаюзныя стыпендыі на першы семестр 2020-2021 года. Трое з іх вучацца ў нашым раёне.

Пасведчанні аб прысуджэнні стыпендый Таццяне Качан і Дыяне Калькінай уручыла на нядаўнім Пленуме Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Бельская

Гэта – навучэнка Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Таццяна Качан, навучэнка Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Алена Паўлішына і навучэнка Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя Дыяна Калькіна. Стыпендыі прысуджаны за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці навучальнай установы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *