Тры месяцы арышту атрымаў жыхар Чэрвеня за тое, што ўдарыў міліцыянера

Актуальное Происшествия

Днём 20 жніўня ўчастковыя інспектары міліцыі Чэрвеньскага РАУС К. і М. выехалі на сямейную сварку ў адзін з дамоў у Чэрвені. Як высветлілася, яго гаспадар А., знаходзячыся ў нецвярозым стане, абражаў жонку і пагражаў ёй расправай.

Міліцыянеры прапанавалі А. сесці ў службовы аўтамабіль і праехаць у РАУС для разбіральніцтва. Але ён адмовіўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў, стаў у байцоўскую позу, размахваў рукамі, а потым узяў металічнае крэсла і ўдарыў ім участковага інспектара.

Для спынення супрацьпраўных дзеянняў А. да яго былі прыменены фізічная сіла і спецсродак – газавы балончык. Дэбашыру надзелі кайданкі і даставілі ў міліцыю.

16 лістапада суд Чэрвеньскага раёна разгледзеў узбуджаную ў адносінах да А. крымінальную справу па артыкулу 364 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь “Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў” і прысудзіў яму тры месяцы арышту.

Сяргей КАЧАНОВІЧ, намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *