На пажары ў вёсцы Заполле загінуў пенсіянер

Актуальное Происшествия

Паведамленне аб узгаранні ў кватэры на першым паверсе двухпавярховага дома паступіла ратавальнікам раніцай 25 лістапада.

Як паведаміла “Раённаму весніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай, гарэння адкрытым полымем не было. У сатлелым ложку знайшлі мёртвым гаспадара кватэры, 1958 года нараджэння, пенсіянера. Папярэдняя прычына трагедыі – неасцярожнасць пры курэнні.

Гэта ўжо трэцяя з пачатку года гібель чалавека на пажары ў нашым раёне (летась за такі ж перыяд загінулі чацвёра). У двух папярэдніх выпадках ахвярамі полымя сталі курцы.

Ратавальнікі раяць:

– калі вы не можаце адмовіцца ад тытуню, не кідайце цыгарэты на падлогу і не курыце ​​ў ложку;

– недакуркі трэба складваць у напоўненую вадой бляшанку (забудзьцеся пра звычку кідаць іх з балкона);

– устанавіце ў доме або кватэры аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які своечасова паведаміць вам пра небяспеку ўзгарання.

Фота раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *