На Чэрвеньшчыне ўручаюць узнагароды работнікам сельскай гаспадаркі

Аграрный сектор Актуальное

З-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі сёлета традыцыйнае раённае мерапрыемства да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК вырашылі не праводзіць.  Замест гэтага ўзнагароды пераможцам спаборніцтваў за дасягненне лепшых паказчыкаў на жніве і ў развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2020 годзе ўручаюць у працоўных калектывах.

Уручыць узнагароды механізатарам Сяргею Хлебародаву і Уладзіміру Колтуну, аператарам машыннага даення кароў Вользе Корзун і Тамары Повышавай, загадчыцы МТФ «Ялча» Валянціне Кошалевай у дзяржаўнае прадпрыемства «Валевачы» прыехалі намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Наталля Лявонава і старшыня Чэрвеньскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка
Узнагароджанне ў ААТ «10 з’езд Саветаў»
Узнагароджанне ў эксперыментальнай базе «Натальеўск»

Са спісам пераможцаў можна пазнаёміцца ў нумары газеты «Раённы веснік» за 14 лістапада.

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім райкамам прафсаюза работнікаў АПК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *