Да зор: Алег Навіцкі зноў ляціць. Старт – у красавіку

Актуальное Общество

Як паведамляе інтэрнэт-сайт дзяржаўнай карпарацыі “Раскосмас”,  міжведамасная камісія па адборы касманаўтаў зацвердзіла асноўны і дублюючы экіпажы 65-й працяглай экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю. Запуск транспартнага пілатуемага карабля “Саюз МС-18” плануецца ажыццявіць у красавіку 2021 года з касмадрома Байканур.

Алег Навіцкі і Пётр Дуброў

Рашэннем камісіі ў склад асноўнага экіпажа МКС-65 ўключаны камандзір карабля Алег Навіцкі, бортінжынеры Пётр Дуброў і Сяргей Корсакаў.

Такім чынам, ураджэнец Чэрвеня Алег Навіцкі выправіцца ў космас трэці раз. Першы палёт у рамках экспедыцыі МКС-33/34 ён здзейсніў у 2012-13 гадах на караблі “Союз ТМА-06М” разам з расіянінам Яўгенам Тарэлкіным і амерыканцам Кевінам Фордам, другі – у рамках экспедыцыі МКС-50/51 на караблі “Саюз МС-03” разам з французам Тама Пяске і амерыканкай Пэгі Уітсан.

Агульная працягласць знаходжання Алега Навіцкага на арбіце склала 340 сутак 10 гадзін і 5 хвілін.

Фота са старонкі Алега Навіцкага ў Facebook



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *